Старонка:Матчын дар (1929).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

11.

ПЕСЬНЯ — ЗВОН.

Гэй, ты маці, родна мова
Гэй, ты звон вялікі, слова,
Звон магучы,
Звон бліскучы,
З срэбра літы,
З злота зьбіты,
Загрымі ты,
Загрымі!
Гэй, званар, званар, мой пане,
Бі у звон, як змогі стане,
Без спачынку,
Бяз упынку,
Потам зьліты,
Ім умыты, —
Бі, звані ты,
Бі, звані!
Гэй, гусьляр, пясьняр, мой браце,
Грай, сьпявай у полі, ў хаце,
Дзе гарота,
Дзе галота,
Дзе нясыты,
Дзе няўмыты,
Ім спыні ты,
Жаль спыні!
Струны хай грымяць і рвуцца
З болю, з гневу; хай сьмяюцца
Разам з імі,
Ня чужымі, —