Старонка:Матчын дар (1929).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

16.

ЖУРБА.

Сэрца болей не сьмяецца,
Сэрца плача жаласьліва.
Ці дасьць бог, ці давядзецца
Быці там, дзе наша Ніва?

Думкі, праца — ўсё далёка!
Песьні, казкі ў пазабыцьці…
Прад сабой я толькі вока
Бачу страшнага нябыцьця.

Волі, думак, шчасьця, сьмеху
Дайце мне! Хоць пакажыце!…
Але не… Мне на пацеху —
Вока страшнага нябыцьця.

Я-б узяў матыку ў рукі,
Карчаваў-бы, чысьціў поле,
Але — там… Я тут бязрукі,
Я бясьсільны… Я бяз волі.

Сэрца плача, і я плачу;
Плачу з сэрцам галасьліва.
Дзе ты, дзе ты, краю родны,
Край далёкі, маці-Ніва?