Старонка:Матчын дар (1929).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

18.

МАЕ ДУМКІ.

Па-на горах сьнягі паляглі,
І даліны убраліся ў белі, —
Мае ж думкі, як толькі маглі,
Хутка з ветрам у даль паляцелі.

Паляцелі у даль, дзе няма
Гэтых гор — вартаўнічых няволі,
Дзе ня гэтак сурова зіма,
Дзе прыняў я і жыцьце і долю.

Паляцелі спытаць, паглядзець:
Як жывецца на роднай старонцы,
Як той брат-беларус мой жывець?
Ці высока узьнялася сонца?

Там-жа ўсё, як раней, як было:
Беднасьць, ціша кругом і цямнота.
Дзе там шчасьце! — Жыцьцё зацьвіло,
Як наверсе якое балота.

Сонца нізка — ня грэе саўсім
І саўсім-жа ня сьвеце бязмала;
Раз блісьне дзе-ні-дзе — і паўсім,
І ізноў сваю твар захавала.

Колькі-ж будзеш ты спаць? Не пара
Табе, часам, мой браце, праспацца,
Каля бацькаўскіх ніў і двара
Працаваці зноў шчыра узяцца?