Старонка:Матчын дар (1929).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

І усё, што утраціў сплючы,
Пазьбіраці да роднае хаты?
Годзе спаць! і ня будзе начы,
Будзеш вольны, разумны, багаты!

І высокае сонца тагды
Будзе працу тваю аглядаці,
І пазбудзешся крыўд і нуды, —
Будуць людзі цябе шанаваці.

|}