Старонка:Матчын дар (1929).pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

19.

НАВАКОЛ

Сьнягі, ляды,
абрус жуды,
назаўсягды,
на вечны час
ляглі.

Гара, скала
наўкол лягла
і узрасла, —
паўскрайны пас
зямлі.

Узрос на ёй
вялізаў-хвой,
туману з мглой
прытулак, лес
стары.

Прадзіўны мур
нярушных хмур,
як той каптур,
на бор узьлез
з гары.

сонца сьвет,
здалёка, з гэт!…
нябёс прывет,
ня здужыць к нам
дайсьці.