Старонка:Матчын дар (1929).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

20.

ВЕТРУ.

Ветра, ветра вольны,
Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці, —
Аддзякую другу.

Зьлётай, лёгкі, борзда
У край, адкуль я родам, —
Бацьку, матку ўбачыш,
Мілую заходам;

Ўбачыш гэнам, ворле,
Ў краю тым — старонцы:
Брат мой беларусін
Гібее бяз слонца.

Ім усім паклонам
Нізкім ты скланіся, —
Хай жывуць, красуюць…
А потым вярніся.

Гэтта скажаш, браце,
Мне, што там убачыў.
Буду спосаб меці, —
Паглядзіш, — аддзячу!