Старонка:Матчын дар (1929).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

21.

ЗАВІРУХА.

Завіруха скача ноччу
Патарочай, плача, вые;
Пухавыя сыпе ў вочы
Сьнегавінкі мне, рагоча.
Йду навобмацк; ледзь жывы я,
Няжывыя суну ногі
Без дарогі. Цела ные,
Калянее; верставы я
Прамінаю слуп убогі,
Троярогі крыж збуцьвелы,
Пасівелы, цёмны, строгі.
Не чакаю дапамогі…
Прыступае нехта белы
Асьмялелы. Вот ўсьцігае,
Акаляе, скамянелы,
Пасінелы, — абнімае.
Завіруха-
Рагатуха сыпе сьнегу
І ў прабегу шэпча ў вуха:
„Заначуеш — не пачуеш:
Я завею, я угрэю,
Зараз ляжаш, дзякуй скажаш,
Мне ты скажаш“. Завіруха-
Рагатуха шэпча ў вуха.

Ажно чую: раптам злая
Улягае, уціхае