Старонка:Матчын дар (1929).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

Што мне жыцьцё, хоць-бы самае краснае?
Волі ня маю! Ў няволі жыву.
Гэтае нуднае быцьце уласнае
Сьмерцю страшэннаю з болем заву.

Сокалам вольным і з пташшай гульлівасьцю
Я-бы, здаецца, адсюль паляцеў…
Нельга і думаці, — доля бяз міласьці
Варту паставіла, вораг абсеў.


Беднасьць — ня гора саўсім мне бясскарбнаму;
Я багацей, замажней за другіх,
І не зайздрошчу багацтву я марнаму,
Досыць з мяне бедных злыдняў маіх.

Покі варушацца рукі скарэлыя,
Праца мне будзе на радасьць, на сьмех.
Злотам багатыя, сэрцам зьнішчэлыя,
Трутні ня мецімуць гэткіх уцех.

Што мне багацтва? Бяз грошы, бяз золата
Быў-бы магнат я, кароль, багатыр
Там, дзе пад націскам роднага молата
Жыцьце куецца у глыб і у шыр.

Жыцьце куецца, і сонца ўздымаецца,
Сьвету праменьні ліець з гарыні,
3 доўгага сну дзе народ прачыхаецца,
Побыту шчаснага сьвецяць агні.