Старонка:Матчын дар (1929).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

24.


∗     ∗

Вечнай памяці Т. Г. Шаўчэнка.

За тысячу вёрст ад радзімага краю,
У стэпу, пустэчы бязьлюднай,
Сумуець казак па загубленым раю,
Па маці-Украіне цуднай.

Няма яму волі, пад вартаю пільнай
Начуе, і днюе, і ходзіць,
Ніводнай ня мае людзіны прыхільнай,
Самотна дзянёчкі праводзіць.

А думка, як віхар, імчыцца, нясецца
Ад берагу мора Аралу
На родну старонку, дзе вораг сьмяецца
І ўсіх абдзірае памалу.

Ў душы яго ласка, каханьне малююць
Пакутніцы вобраз бяз сказы.
Ах, мучаць Украйну, рабуюць, ганьбуюць!..
Імчацца, нясуцца абразы:

„Вее вецер, сонца грэе
На стэпу шырокім,
Што відаць здалёк, чарнее
Дзе курган высокі?
Сьляпы гэнам на бандуры
Перабэньдзя грае,
Аб казацтве, аб гэтманстве
Сам сабе сьпявае: