Старонка:Матчын дар (1929).pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная

— „Ой лунала наша слава,
Аж у звоны білі!
Меч гэтманскі і булава
К каралям хадзілі.
Мелі славу, мелі долю,
А цяпер прапала;
Мелі шчасьце, мелі волю,
А цяпер ня стала.
Стогнуць, плачуць стэп і людзі
Пад чужой рукою.
Вораг цёмны ўсьсеў на грудзі,
Не даець спакою.
Дзе, Багдане, слаўны Хмелю,
Дзе ты? Адгукніся!
За народ наш, за Ўкраіну,
Браце, заступіся!“
Сонца грэе, вецер вее,
Па стэпу разносіць
Тыя словы залатыя, —
Да касцоў даносіць.
Ўчулі людзі праўды слова, —
Засьпявалі ціха
Аб тым зьдзеку-паняверцы,
Панаваньні ліха.
Пан аконам — бочка піва —,
Цівуны у злосьці:
„Нуж-ма, хлопцы, жыва, жыва!
Бо зьдзяром да косьці!“
Сорам, coрaм! Люд пакорны
Галавой схіліўся.