Старонка:Матчын дар (1929).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

Адно бліжэйшае, адно-б хаця стварэньне,
Хаця-б няроднае, хаця-бы на здарэньне,
Прасіў вялікага к табе хутчэй паслаць,
Каб з ім аддаць
Сваім апошні свой, гарачы свой прывет.

Ня меў ён літасьці, ня даў табе спакою,
Ў самоце, у больніцы, жалезнаю рукою
Ён сэрца кволага спыніў нятрвалы рух
І бедны дух
Прымусіў твой пакінуць гэты сьвет

Казаў: „маліся“ ты. За што-ж, каму маліцца?
Ці-ж можна праўду нам знайсьці, калі маніцца,
У неба чорнае ўляпіўшыся вачмі?
З журбой, з сьлязьмі
Нясьці туды сваю найбольшую з надзей?
Пабач, гаротны мой: ці-ж ты ня моцна верыў?

Сьвятою праўдаю ці-ж кожан шаг ня мерыў?
Сьлязьмі крывавымі ня плакаў? Не прасіў?
Ня ўсё знасіў,
Запомнены праз неба, нязнаны праз людзей?
Ці-ж меў ты, родны мой, хоць дзень на адпачынак?

З гароты, з беднасьці ці знаў перапачынак
За веру гэтую? Ці-ж не балеў ты заўсягды,
Ня сох з бяды
З душою прэснаю, адкрытаю да ўсіх?