Старонка:Матчын дар (1929).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Салодкіх мала хвіль, а горкіх натт‘ багата
Памеў за жыцьце ты, мой родны, бедны тата.
А можа горкую табе і я хвілінку даў,
Не спагадаў
Табе калі?… Цяпяр за гэта выбачай.

Няхай пуховаю табе зямелька будзе,
Няхай спакой табе твой пан прысудзе.
Я некалі прыду пад той убогі крыж,
Дзе ты ляжыш,
І там наплачуся. А покуль што — прашчай!

|}