Старонка:Матчын дар (1929).pdf/75

Гэта старонка не была вычытаная

28.

ВЯСНА.

Эх, вясна, вясна!..
Як прышла яна,
Прынясла сьвятла,
Прынясла цяпла.
Наліла ў лагох
Сьнегавой вады,
Расьцьвіла ў лугох,
Распляла сады.
Прабудзіўся лес
На вясеньні шум,
А глыбокі сум
Мне у душу улез…

Першыя гусі ужо праляцелі,
Палі на рэчцы, узгорак абселі;
Гвагалі доўга, нараду сабраўшы,
Потым згадзіліся, дось пакрычаўшы;
Ўзьляцелі высока над сосны, над елі
І недзе прапалі ў нябескім касьцеле…

Ax, каб крыльля, крыльля мне
І той лëт гусачы,
Я прапаў-бы ў гарыне
Хто-б мяне і бачыў!
Раз-у-пораз, раз-у-раз,
Ў неба-б біў крыламі…
Гусі, гусі, я да вас,
Я лячу за вамі!