Старонка:Матчын дар (1929).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

Дзе былі вы? Што было там?
Дзе жылі вы? Над балотам?
Мо‘ ля рэчкі? Мо‘ ля хаткі?
Ля сялібы майго таткі?
Мае маткі, майго браткі,
Вы ня бачылі часамі?
А сястрыцы? А дзявіцы,
Маёй любы,
Вы ня бачылі часамі?
А у шлюбы
Ня зьбіраецца сястрыца?
Не? А люба, чараўніца?…
Ці там ймгліста,
Ці там ясна?
Красна? Міла,
Гусі! Шчасна?…

|}