Старонка:Матчын дар (1929).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

Стаіць магутны лес ізноў убраны
Ў зялёны ліст дагледлівай рукой,
І п‘ець спажыўны клёк, старыя гоіць раны…
Зірні, якая моц! Зірні, які спакой!

Што-год ўміраець ён парой асеньняй,
Каб зноў аджыць, убачыўшы вясну.
І гэтак ўсё ідзець чаргою пераменнай;
То скіне сон з вачэй, то зноў ідзець да сну.

Расьцець дубочак тут, — які зялёны!
Другі стары калодаю палёг;
І сын ідзець ўгару, як бацька ў час мінëны,
Што даў жыцьцё яму, а сам зваліўся ў мох.

Цячэць ручайка вось, і ту-ж ня стала!
Няма яго, схаваўся у зямлі,
А недзе тамака рака зямлю прарвала,
І воды тэй ракі па лузе пацяклі.

І ты, о любы мой! Як лес зімовы
Заснуў, ляжыш, ня можучы устаць.
Але наступіць дзень вясёлы, пекны, новы,
І радасьць вольнасьці павінна завітаць.

Дзянькоў маркотнасьць ты сваіх ў распачы
І сваёй адлюднасьці ня гудзь:
Пакуту рок табе шчасьліваму прызначыў,
І ўдзячным за яе вялікаму ты будзь.

Няма пакуты дзе — няма пазнаньня,
Душа тагды лагчынамі паўзець;
А што гарчэй, скажы, цяжэй перапаўзаньня?
А што страшней яшчэ, як вочмі не глядзець?