Старонка:Матчын дар (1929).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

Аб сьмерць пытаеш ты? Калі сканчыцца
Жыцьцё тваë, — міленькі, ня пытай!
Спрабуй ад думак тых, ад хворых, палячыцца,
Прыходзь у гэты лес — паветра тут глытай.

Жыві, каб жыцьце даць другім, малодшым,
Як дуб стары, што ўзгадаваў дубка.
А там… ручайка зьнік! І мы пуцём каротшым
Пайдзем ў зямлю за ім, каб выплысьць, як рака.

|}