Старонка:Матчын дар (1929).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

31.

МАЯ ЛЮБА.

У любы маёі дый косы ільняныя й вочкі нябескія,
Губкі вышнёвыя;
І шчочкі ружовыя, шыйка і ручкі, як бель лебядзіная,
Грудкі пуховыя;
І голас у любай, як ў лесе зьвінючай, бліскучай крынічанькі
Сьпевы адвечныя;
А ўсьмешка каханай — ў зялёным аксаміце луга мурожнага
Пэрлы сланэчныя.
Ідзець каралеўнаю, добрай, ласкаваю, роўнай паходкаю,
Ціха ступаючы;
Заўсёды ўсьміхаецца думцы захованай, ў сэрцы мілосную
Песьню сьпяваючы.
Вяночкі што-вечару ў рэчку спушчаючы, кажа: „Плывіце вы
Разам з вадзіцаю!
Скажыце каханаму — станем прад богам мы параю шлюбнаю,
Хоць-бы з грамніцамі“.

А гэтак далёкая! Так яно, зорачка захаду раньняя,
Будзе і станецца.
Над нашым каханьнейкам людзі ня сільныя, леты ня ўласныя,
Хай-жа мінаюцца.