Старонка:Матчын дар (1929).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

32.


∗     ∗

Хто сказаў: „і я з народам“,
Хто з ім поплеч стаў, як з братам,
Хто пайшоў з ім роўным ходам,
К роўным зыскам, к роўным стратам, —
З тым і я. Няхай-жа ліча,
Будзе трэба — хай пакліча.

Хто-ж сказаў, а потым здрадзіў,
Хто пайшоў, а потым кінуў,
Хто ў душы сумленьне згладзіў,
Ў кім апошні сорам згінуў,
Хай дрыжыць! У дзень прысуду,
Ў страшны дзень, я сьведчыць буду!