Старонка:Матчын дар (1929).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

39.

ЗМОРА.

М. В.

Сэрца, спаць хачу я, спаць!
Заўтра рана ўстаць мне, ўстаць.
Вочы сьлепіць сон мне, сон,
Ў вуха шэпча ён мне, ён:
— Ня журыся, палажыся, адпачні.
Мардаваньне, сумаваньне адгані.

— Заўтра зрана, сьвет-ні-сьвет,
Выйдзеш з хаты з гэтай, з гэтт.
Стаць на працу мусіш, стаць.
Здаць прыгоны мусіш, здаць.
Не мардуйся, не крапуйся, адпачні,
Думаваньне, сумаваньне адгані!

Рыбка, спаць хачу я, спаць!