Старонка:Матчын дар (1929).pdf/94

Гэта старонка не была вычытаная

43.

НОЧ.

Ў гэту ноч мне ня у моч —
Няма сілы чакаць і маліцца…
Каб я ўмеў, каб я сьмеў
Узьляцець-паляцець ці разьбіцца!

Як сакол, як арол,
Я падняўся-б высока страшэньне;
Я-б узяў, я-б украў
І сабе і усім адпушчэньне.

Калі-ж не, калі-б мне
Адпушчэньня на небе ня далі,
Я-б маліў, я-б прасіў,
Каб і крыльля мае паламалі.

І тагды, наўсягды
Папрашчаўшыся-б з небам, з зямлёю,
З гарыні, з вышыні
Паляцеў-бы за сьмерцю сваёю.

Але-ж не, то ня мне
От такая вялікая доля:
Узьляцець-паляцець
Ці упасьці разьбітым на поле.

Ня пры нас сьвяты час
Вызваленьня людзкога настане, —
Мо‘ праз век чалавек
Да вялікага жыцьця устане.