Старонка:Матчын дар (1929).pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

44.


∗     ∗

З. Б-ку.

„Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся!“
Сьпяваюць у небе анелі:
„Збавіцель для сьвету на сьвеце зьявіўся,
Збавіцель, якога ня мелі!“

„Хрыстос нарадзіўся!“ Каб гэтая праўда
Зьісьцілася, браце, сягоньня…
Каб ўстала на сьвеце вялікая праўда,
Што крыўду у цемры прагоне

„Хрыстос нарадзіўся!“ Ці-ж мала мы чулі
Такую з нябёс абяцанку,
А вочы свае ледзь ад сну разамкнулі,
Няма і ня відна паранку!

„Хрыстос нарадзіўся!“ А дзе-ж яго знакі?
Цяпер я Тамаш і ня верую
Здаецца мне сьвет, як і быў, адзінакі,
А ў ім лютаваньне над меру.

„Хрыстос нарадзіўся!“ Не, хіба што будзе
Яго нараджэньне. Мы знаем,
Яго дачакаюцца іншыя людзі,
Ня мы дачакаем.