Гэта старонка была вычытаная
Ня дайся на чары змянлівай жанчыны,
Будзь верны у змове, у намерах чысты,
Ня здрадзь аніколі сваей ты дзяўчыны,
Будзь бойкі ў забаве, ў трудзе мазалісты.
І Богу маліся, а сэрцам адкрытым,
Ня будзь ты пакусай сабе, ні другому,
Хай дух у малітве будзе працавітым,
Тайніцаў сумленьня ня здрадзь анікому.
А мо‘ цябе хваляць, будзь вось асьцярожны,
Бо гэта прабуюць падатнасьці волі;
Хай дух твой ня дрэміць у зманнасьцях рожных
Ня будзь асавелым нігдзе і ніколі.
|}