Старонка:Межы (1929).pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

ПРЫГОЖАЙ ПЕСЬНЯИ

Прыгожай песьняй я ўстрывожан,
Ўстрывожан я яе красой,
Яна адвагай сілы множыць,
Яна жывіць жывой расой.

Як на прадвесьні першым пахам
Расквет п’яніць хмяльным віном,
Так акрыляе сэрца ўзмахі,
Так хоча радасьці яно.

Ад песьні гэтай, што ліецца
Крыніцай жыватворчых вод;
Нядарам так жыцьцё пляцецца
У стройны, злучны карагод.

Эх, песьні, песьні маладосьці!
Вы шэлест радасьці ў цішы!
Таплю я ў вас ўсе крыкі злосьці,
Што часам месьцяцца ў душы.

1923 г.

8