Старонка:Межы (1929).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

Цяпер ужо таго няма і на паміне;
Другія людзі тут — свае гаспадары:
Поэт тут і мужык знаходзяць адпачынак
І дзеляць пораўну красы дары.

Цяпер і я сяджу у пальмавых алеях,
Гляджу у даль і слухаю прыбой
І прагна нюхаю пал вінаградна-хмельны,
Пазбыўшыся на нейкі час турбот.

Цяпер, як і даўней, глядзіцца ў даль Ай-Петры
У шапцы з хмар, як ў казцы багатыр;
І часам сердзіцца, калі норд-осту ветры
Засмуцяць дзень ад сонца залаты.

Цяпер, як і даўней, пячэ тут сонцасьпёка,
Халоднай мора плешчацца вадой,
А вінаграднікі з далін і з гор высокіх
Багацьцем хваляцца сваіх пладоў.

Цяпер, як і даўней, цьвітуць у парках розы,
І кіпарыс і пальма клічуць ў цень,
Каб асьвяжыць і цела, і душу, і розум,
Даць новых сіл і новых даць уцех.

Ялта, 1928 г.

|}