Сьцягі на рэях
І мачтаў лес.
Вецер дурэе
Пад хваляў усплеск.
Мора сягоньня —
Усьпенены ўзьвей:
Быстрай пагоняй
Вал кожны плыве.
Мора буяніць
У асеньнія дні,
Сотняй баянаў
Гудзе і зьвініць.
Гавань — ня мора,
Бераг — ня плёс.
У радасьці і ў горы
Весел матрос.
У часе-ж патрэбы
Ён пусьціць дазор,
Стрэлам аж ў небе
Дастане бляск зор.
|