Старонка:Межы (1929).pdf/15

Гэта старонка была вычытаная

ЖЫЦЬЦЁ

Спыніць ня маю сілы я
Шалёны бег свайго жыцьця,
Бягуць гадзіны, нікне дзень,
Не застаецца нават цень,
Ні сьцежкі шляху, ні сьлядоў
Ад пройдзеных жыцьцём гадоў.
І так за хвіляй поступ дня
Адходзіць ў вечнасьць нябыцьця.
Каб мог назад я павярнуць,
Ня так нанова-б пачаў пуць:
Жыцьця-б ня траціў марна час,
Як траціў шмат гадоў зараз.

1924 г.

13