Старонка:Межы (1929).pdf/151

Гэта старонка не была вычытаная

*

Бура байцу — ня страх.
Вышлі на ўсіх парах.
Зьлева астаўся маяк.
Двое ідзе забіяк[1].
Двое ідзе караблёў,
Вынесшых многа баёў.
Рэжуць за валам вал.
Бура — сапраўдны шквал.
Стромкія грэбені хваль
Бляскам зіяюць, як сталь.
Знаем — дарога куды,
Знаем па хвалях вады.
Вечар. Спускаецца змрок,
Шырэйшы мы робім крок:
Трэба сьпяшацца, каб быць
Ў самы разгар барацьбы.
Далей — шырэйшы плёс.
Стаў на старожы матрос,
Сочыць пільней капітан.
Вось ўжо відзён Кронштадт.
Далей — бярэм лявей,
Вось падыходзім к Няве.
Вось і дварцовы мост:
Хутка прайшлі шмат вёрст.
Справа чутна стральба:
Тут вось ідзе барацьба.

  1. Эскадравыя мінаносцы „Забіяка“ і „Канстантын“.