Старонка:Межы (1929).pdf/25

Гэта старонка была вычытаная

Ў МАІМ СЭРЦЫ…

Сястры Н. Гурло

Ў маім сэрцы ёсьць месца для многіх,
Але ты мне мілей за усіх,
Бо нядарма так многа трывогі
Я па сьвеце з сабою насіў.

Ты і я — мы цяпер адзінокі:
Ўсю сям’ю загубіў лёс злы…
А загэтым з журбой сінявокай
Мы зьвязалі жыцьця вузлы.

Ты калісь, падзіцячаму рэзвай,
Падыходзіла часта ка мне,
І гвой голас з усьмешкай прарэзьлівай
Нібы струн пераборы зьвінеў.

Ты ня помніш ўжо, мусібыць, мацеры?
Бо дзіцём ты была яшчэ,
Калі сьлёзы па ёй, як пацеркі,
Рассыпаў я з жалобных вачэй.

Бацьку помніш? У час яго восені,
Калі адцьвітаў жыцьця мак,
Ты яму сваю шчырасьць падносіла,
Хоць была і дзіцем сама.

23