Старонка:Межы (1929).pdf/26

Гэта старонка была вычытаная


Перад самай хвілінаю сьмерці
Ён, казалі, мяне ўспамінаў;
Я тады валачыўся па сьвеце —
Ня пушчала дахаты вайна.

Пасьля бацькі памерла Гануля,
А за ёю абодва браты,
Што зьнізала шалёная куля;
Засталіся адны — я і ты.

Нас таксама злы лёс рэзнуў востра,
Нашы сьцежкі — далёкі маяк,
Шляхі нашы заблытала ростань…
Я яе не забуду ніяк.

1925 г.

24