Старонка:Межы (1929).pdf/27

Гэта старонка была вычытаная

ЭХ-БЫ Ў ПОЛЕ…

Эх-бы ў поле, на прывольле
Выйсьці з вуліц гарадзкіх!
Нібы зоры — там куколі,
Нібы вочы — васількі.

Там прыгожа. Пахне збожжа,
Сьпелым коласам зьвініць,
А тут стук душу трывожыць
Ды пыл хоча асьляпіць.

Завірушна, надта душна…
Як чарон нагрэты — брук.
Ў полі колас — друг паслушны —
З ласкай горнецца да рук;

Для спатканьня, прывітаньня
Бае байкі, шэпча быль…
Я-бы вышаў ў поле зраньня,
Ды да поля многа міль.

1923 г.

25