Старонка:Межы (1929).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

СЬНІЦЦА МНЕ ДАЛЁКАЕ…

Сьніцца мне далёкае,
Сьніцца часам блізкае,
Як сьняжынка — лёгкае,
Як зара — вячыстае.

Даль зіяе промінам,
То расою бліскае.
Толькі жыцьце стомлена
Ды дарога сьлізкая.

О, дайду да мэты я,
Сабяруся з сілаю.
Песьні недапетыя
Радасьць з сэрца выліе.

Жыцьцё бровы чорныя
Хоць, як ноч, насупіла,
А шляхі-ж прасторныя
Ўжо нага пратупала.

1926 г.