Старонка:Межы (1929).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

ПАМЯЦІ ШЭЎЧЭНКІ

Стогне Украіна ад гэтманскай раці,
Ад крыві чырвонай ўсьпеніўся Дняпро;
Затужыўшы моцна аб каханай маці,
Ён ліе па сьвеце сьлёзы-серабро.

Вось стаіць ля плоту топаль-Кацярына,
Рве на сабе косы, горкі лёс кляне.
Вось валы — дастатак, помач селяніна —
Чалавек чужацкі ўдаль кудысь жане.

*

А з садоў вішнёвых льюцца кобзаў зыкі,
Заклікаюць к помсьце за гвалтоўны зьдзек.
B чуцён там голас змагара-музыкі:
Выйдзі для змаганьня вольны чалавек!

Але гэты словы кат ліхі падслухаў
І загнаў старога у сыры вастрог,
Каб аслабіць целам, абязмоцніць духам
І паставіць ўздыму вольнаму парог.

*

Толькі кліч кабзарскі нёсься гучна ў далі,
Прабіваўся ў гушчы, як вечавы звон.
На начлезе хлопцы неяк зажадалі
Адгадаць, што значыць кабзароўскі „Сон“,