Старонка:Межы (1929).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

А жанцы ўступілісь за зьдзек Кацярыны
І змагацца сталі за свае правы.
А пасьля на шлях свой стала Украіна.
У стэпу шырокім чуцён шум травы:

Да магілы бацькі там ідуць след к сьледу,
Ды раве равучы бунтаўшчык-Дняпро.
Кабзаровы добра помніць запаветы,
Бо яму калісьці даў ён свой зарок.

1924 г.

|}