Старонка:Межы (1929).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАЦЬВІЛА ВЯСНА…

Зацьвіла вясна-красуня
На пацеху сяйбіта.
На палетках зелень руні
Распаўзлася тут і там.

Тут і там відно раздольле,
Радасьць ўсюды — там і тут.
Ці у хаце, ці у полі —
Роўна вабіць кожны кут.

Пасьля доўгай зморы-сьцюжы
Стала горача душы,
А затым я сёньня дужы,
Каб абняць прастораў шыр,

Каб ляцець на крыльлях мараў
Ап‘яняцца ад красы
І хапаць жыцьця удары,
Слухаць шчасьця галасы.

Я сягоньня выйду у поле,
Выйду я на паплавы.
Мне вясна дае раздольле,
А натхненьне — шум травы.

1924 г.