Старонка:Межы (1929).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

POCKBIT

Паабапал пратоптанай сьцежкі,
Што, як зьмейка, паўзе да гумна,
Розных кветак з травой ўперамежку
Наўтыкала старэнна вясна.

А праз плот выглядае з гароду
Многа розных прыгожых расьлін.
А на вуліцы сьмех, карагоды…
А у садзе, між стройных галін,

Прыбыло гэтай ноччу прынады:
Распусьцілася сьнежная бель;
Пчолы дзеляць здарэньні і рады,
З чарак-красак каўтаючы хмель.