Старонка:Межы (1929).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

БУРА

Завыла бура, імчыцца полем,
Зьмятае сьмецьце, варушыць пыл.
Завыла бура — ёй шмат раздольля,
У ёй дастатак магутных сіл.

Завыла бура, шугае вёскай
І рве салому з струхлеўшых стрэх,
Ўзьнімае пукам яе высока,
Зьлівае разам і плач і сьмех.

Завыла бура, ляціць да бору,
Навалай страшнай цярэбіць шлях;
Дрыжаць ад зыкаў усе прасторы,
А бура шырыць палёту ўзмах.

Завыла бура, пагнала хмары
Па небнай шыры пад ветру сьвіст.
І пад грымотаў галосных ўдары
Лятае ветрам сарваны ліст.

1923 г.