Старонка:Межы (1929).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

НАДЫХОД ЛЕТА

Звоны авадзёнаў у паветры носяцца.
Разаслалі нівы збожжа-дываны.
І трава касіцца ў касавіцы просіцца,
А над канюшынай звоны ўжо чутны.

Над лугамі, нівамі, над садамі, ролямі
Чуецца прыемны пах мядовых сот.
Жыта, нібы хвалі, хваліцца раздольлямі,
А над рэчкай галкі выпусьціў чарот.

Ўсё скрозь лятуценіцца, неба сінь праменіцца,
Шле свае парады мору каласоў
І ўсяму, што стрэнецца, што цьвіце, зяленіцца
Ад малой былінкі да густых лясоў.

Ганарыцца возера, зіхаціцца люстраю,
А на ім палошчуцца качкі, качуры;
Ластаўкі — мух ласаўкі — над ім ўюцца шустрыя
Ды цішу турбуюць грайкі-дудары.

1923 г.