Старонка:Межы (1929).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

ВАСІЛЬКІ

Вышаў я ў поле, вышаў ў шырокае, —
Жытнія ціха шумяць каласкі;
З іх выглядаюць красой сінявокаю
усьміхаюцца мне васількі.

Цягнуцца к ім мае рукі зайздросныя;
Кінуў вандроўны я кій,
Кім падыходжу ня з мэтаю злоснаю —
Хочу заплесьці іх дбала ў вянкі.

І вось я гэтыя кветкі прыгожыя —
Родных палеткаў красу —
З думкай аб шчасьці, з сэрцам ўстрывожаным
Музе у дар прынясу.

1925 г.