Старонка:Межы (1929).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

ІДУ МЯЖОИ

Іду мяжой між ніў багатых,
Адзетых вэлюмам красы,
А дзесь пяюць жанцы-дзяўчаты,
Ўліваюць ў сэрца галасы.

А скрозь калосікаў праборы,
Што шчыра вецер расчасаў,
Зіяюць васількоў узоры, —
Мяне кратае іх краса.

Кратае, ласкаю трывожыць,
Ўзбуджае мой былы задзёр…
Люблю насьпелы пах я збожжа
І песьняй ўзбуджаны прастор.

1924 г.