Старонка:Межы (1929).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Сонца закручвае косы,
Сонца хаваецца ў сінь,
Хутка ўжо прыйдзе восень
З крыкам адлётных гусынь.

Хутка асыплюцца лісьця
І пазалотай адзенуць дол,
А вецер, а вецер з сьвістам
Будзе гуляць навакол.

Выйду тады я у поле,
На аголены гляну гай.
Зноў закіпіць сваявольлем
Ў сэрцы маім туга.

Зноў мне захочацца глянуць
Ў даль непражытых дзён,
Зноў з незагоеных ранаў
Кроў будзе піць авадзён.

Зноў захачу я забыцца,
Захачу, можа, нават заснуць,
Покуль жыцьцё забруіцца,
Покуль спаткаю вясну.

1926 г.