Старонка:Межы (1929).pdf/82

Гэта старонка не была вычытаная

КАСЬБА

Блішчаць на сонцы стальлю косы,
З травы зганяюць срэбра росаў;
Ў рады, у стройныя палосы
Кладуцца сьвежыя пракосы.

Дзесь песьня чутна ў яснай далі…
Мянтушкі звонка забрашчалі,
І копы зданьнямі пасталі
Там, дзе кусты траве шапталі.

Усьцешна, радасна і міла
Каса зьнячэўку зазваніла,
Зялёны шоўк травы скасіла
І кветак бляскі зацьмяніла.

Цяпер засталася іржышча.
І сьпека сонца, як агнішча,
Усюды сее пажарышчы,
Ды болей вольна вецер сьвішча.

1922 г.