Старонка:Межы (1929).pdf/85

Гэта старонка не была вычытаная

ПОЎДЗЕНЬ ПРЫ ЖНІВЕ

Сонца паўднёвае, жар несьцярпімы!
Жыта шуміць ядраным каласом,
Песьні ад жнеяў нясуцца любімы;
Клоніцца жыта пад жнеяў сярпом.

Момант… і песьня замоўкла паволі:
Гнуцца ўжо жнеі снапочкі вязаць…
Радасна сэрцу на гэтакім полі,
Рвецца яно ў паднябесьсе лятаць.

Борзьдзенька жнеі снапы павязалі,
Кожная сноп свой крыху паднясла;
Ў рад яны стройна снапы пастаўлялі
Вокал, каб цень іх крыху аблягла.

Ў рад яны ціха, як гусі, паселі,
Вынялі полудзень з торбаў сваіх,
Радасна вочы іх кожнай глядзелі,
Ветрычак ціхі прымчаўся да іх.

Твары дзявочыя, поўныя ласкі,
У даль пазіралі, дзе постаць была.
Ціха калосікі баялі казкі
Радасьць, надзея тых жней сьцерагла.

1911 г.