Старонка:Межы (1929).pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

ЎСЁ ШЫРАЦЬ ДНІ…

Ўсё шыраць дні свой лёт, свой бег,
Яны бягуць, бягуць бяз меры:
Між вех старых да новых вех
Пуцін шукаюць новай эры.

Што новы дзень — то новы бляск,
То жыватворчая крыніца,
І нейкай сілай новых ласк
Сьвет хоча ўвесь перарадзіцца.

Ён адзяецца ў вэлюм чар,
Нібы прырода на прадвесьні.
І я яму прыношу ў дар
Напевы радаснае песьні.

1923 г.

7