Старонка:Места Вільня ў першай палове XVI сталецьця.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

юцца ад ураду вялікага князя Аляксандра прывілею, паводле якога чужаземцы „москвичи, новгородцы, псковичи, тферичи и з инших земель купцы чужоземцы" спыняліся-б толькі ў гасьціным двары, для чаго павінна быць пабудавана спэцыяльнае памяшканьне. Прычынай пабудаваньня двара было гандляваньне чужаземцаў аднаго з другім, „з немца и з иншими купцы чужаземцы гость з гостем"[1]. Пры такім парадку, які існаваў да дараваньня гэтага прывілею, увесь пасярэдніцкі прыбытак ад гандлю трапляў у рукі чужаземцаў, што парушала асноўны прывілей жыхароў Вільні.

У 1511 годзе прывілей Жыгімонта Старога забараніў гасьцём — як чужаземцам, гэтак і гасьцём з іншых гарадоў вялікага княства Літоўскага, гандляваць з гасьцьмі і прыехаўшымі купцамі пад страхам страты і копфіскаваньня тавараў. Весьці гандаль госьці мелі права толькі з віленскімі мяшчанамі і гандлярамі. Вольны гандаль з чужаземцамі дазваляўся толькі ў часы кірмашоў[2].

Такія выключныя гандлёвыя прывілеі давалі месту Вільні магчы­масьць разьвінуцца ў значны гандлёвы і прамысловы цэнтр у дзяр­жаве. Асабліва віленскі гандаль узрастае ў пачатку XVI сталецьця, у час разьвіцьця і пашырэньня на Беларусі гандлёвага капіталізму. Значнасьць места і яго гандлёвае значэньне выразна выяўляюцца ў колькасьці падатку, які выплачвала места Вільня ў дзяржаўны скарб. У 1529 годзе Вільня выплачвала самы вялікі падатак, у параў­наньні з іншымі местамі, а паіменна: 1.500 коп грошай, у той час як Коўна плаціла толькі 300 коп, а Горадня — 180 коп грошай. Яшчэ болей выразна выступала велічыня места Вільні ў вайсковай павіннасьці. Паводле полісу 1513 году, места Вільня павінна была стаўляць 500 коньнікаў, Берасьце-ж—150, Коўна—50, а Горадня—20 коньнікаў[3].

Места Вільня вядзе ў XVI сталецьці значны гандаль. Яна гандлюе з Рыгаю, Псковам, Ноўгарадам, Масквою, Цьвер‘ю, Крымам, з Польш­чай, Прусіяй, Сылезіяй, Вэнгрыяй і з іншымі заходня-эўропейскімі дзяржавамі і местамі. У Вільні знаходзіцца склад прывозных сукан, якія адсюль развозяцца па іншых гарадох. Вільня зьяўляецца пасярэднікам у гандлі Маскоўскага княства з Заходняй Эўропай. Праз тэрыторыю Літоўска-Беларускага княства ішлі ў Маскоўшчыну косы, серабро і іншыя рэчы. З Масквы ішлі ў Вільню і далей—у Заходнюю Эўропу—„косматыя скуры" (хутры), лён, пянька і іншыя тавары. Літоўска-Беларускае княства вывозіць у XVI сталецьці лес, жыта, ячмень, пшаніцу, авёс, гарох, воск, мёд, сала, хмель, дзёгаць, смалу, касматыя скуры, скуры жывёлы, жывую жывёлу і іншую сыравіну. З Эўропы прывозіцца сукно, бавоўна, тонкае палатно, вырабы з жалеза, медзі, сталі, дарагія каменьні, конская збруя, польскае і вэнгерскае шкло, цукар, розныя карэньні, селядцы і соль[4]. У вывазе і ўвозе ўсіх гэтых тавараў значны ўдзел прымалі віленскія мяшчане.

У Вільню прыяжджала многа чужаземных гандляроў. Немцы і маскоўцы былі звычайнымі і частымі гасьцьмі. Немцы засялілі нават асобную вуліцу, якая і да гэтага часу завецца Нямецкаю. Зносіны з Масквой, дзякуючы амаль што бязупынным войнам Літоўска-Бела­рускага княства з Маскоўскай дзяржавай у пачатку XVI сталецьця,

  1. Ibid., № 13
  2. Ibid., № 16
  3. В. Пичета. Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. Часть первая, Москва, 1917, стар. 74-76.
  4. Акты, издаваемые Виленскою Комиссиею. Т. XX. Акты касающиеся города Вильны, Вильна, 1893, стар., 56. 173, 250.