Старонка:Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст.pdf/19

Гэта старонка была вычытаная

маемасьці, сяліліся самі і сялілі на сваіх пляцох сваіх падданых. Адным з спосабаў набываньня маемасьцяй баярамі-шляхтаю быў шлюб. Так, у 1500 г. гаспадарскі ўрад зацьвердзіў за баярынам Пашкам Талаконскім яго пасаг, які баярын атрымаў за ўнучкаю мешчаніна і які складаўся з двара ״отчыного“ з усімі прыналежнымі да яго ўгодзьдзямі. З гэтых маемасьцяй баярын ״маеть нам с того службу земскую заступовать, а местских поплатков никоторых ему не надобе“[1].

Другі спосаб—гэта купля пляцоў і двароў ад мяшчан менскіх і, урэшце, даніны гаспадарскія. У другой палове XVI ст. гаспадарскі ўрад ужо канстатуе прысутнасьць значнага ліку насельнікаў упрывільеванага стану: ״того ведомость маем, же там, в месте меньском, князи Панове и земяне наши духовного и светского стану з давних часов, набывши пляцов, подданых своих осадили". Князі, паны і шляхты, такім чынам, пасяліліся ў Менску ня толькі самі, але й пасадзілі сваіх подданых. Гэтыя подданыя ״в месте мешкаючы торгов, ремесла, гандлев и вселяких пожитков местских посполу з поддаными нашыми мешаны меньскими ужывають“[2].

Як падданыя царкоўныя і касьцельныя, гэтак і падданыя шляхецкія, у месьце займаюцца рамясгвом і гандлем. Адносіны гаспадарската ўраду цяпер, аднак, іншыя да гэтых насельнікаў, чымся да падданых царкоўных і касьцельных. Па прыкладу насельніцтва царкоўнага і касьцельнага, насельніцтва, якое жыло на землях княскіх, панскіх і шляхецкіх, таксама імкнецца ўхіліцца ад нясеньня павіннасьцяй і платы падаткаў: ״до дованьня стацыи, на подыймаваньне послов и гонцов прыкладати и подвод давати не хочуть“. Гаспадарскі ўрад ня мог згадзіцца з такім палажэньнем і не жадаў ставіць насельніцтва княскіх, панскіх і шляхецкіх зямель Менска ў гэткае выключнае палажэньне, і дзеля гэтага рашуча аддае загад сваім прыставам у Менску, пану Мікалаю Сапегу і двораніну гаспадарскаму Багдану Падбіпенце, якія знаходзіліся ў Менску пры Маскоўскіх паслах, каб яны ״с пильностью догледали, аж бы подданые князьские, паньские и земяньские духовных и светских в месте Менском мешкаючые заровно з мещаны иншыми меньскими послов и гонцов стацыями падыймывали и до того се прикладали, также и подводы под них давали, ничымся того не вымовляючы; в чом естли бы они вас послушны быти не хотели и вы абысте их до того моцъю звирхности нашое гаспадарское прымушали, везеньнем и грабежами их карали“.

Такая настойнасьць гаспадарскага ураду сьведчыць аб тым, што падданыя князёў, паноў і шляхты ўхіляліся ад нясеньня розных павіннасьцей, і гаспадарскаму ўраду прыходэіцца змагацца з іх упартым ухіленьнем, аддаючы загад караць непаслушных турмою і грабяжом. Калі падданыя князёў, паноў і шляхты ўхіляліся ад нясеньня павіннасьцяй разам з мяшчанамі, то самі паны, князі і шляхта сваімі дзеяньнямі ў істоце закранаюць інтарэсы места і чыняць яму розныя крыўды і ўціскі. Не падлягаючы уладзе і суду магістрата, бо яны мелі сваю юрысдыку—замкавую, і не зьвязаныя з местам жыцьцёвымі інтарэсамі, князі, паны і шляхта карыстаюцца кожным выпадкам, каб пашырыць свае маемасьці за кошт мяшчанскіх зямель і маемасьцяй места Менскага. Так, у 1509 годзе мяшчане Менскія скардзяцца на пана Льва Тышкевіча і іншых паноў, што яны ня пускаюць мяшчан у бор, а калі знаходзяць іх там, то б‘юць і грабяць, ня гледзячы на тое, што яны маюць лісты ад Вітальда, Жыгімонта і Казіміра, якімі ім

  1. Мэтрыка Літоўская. кніга пятая запісаў, № 227.
  2. Мэтрыка Літоўская. кніга I. XXIII запісаў, ліст 165.