Старонка:Мужнасць (1938).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

Хіба сам я,
асабіста,
Не пад густ тваёй красе,
Не высокі,
не плячысты,
не прыгожы,
як усе?!
Адкажы-ж мне,
толькі шчыра,
што за прыхамаць была,
калі моўчкі брыгадзіра
ты увагай абышла?
Толькі раз пры нашай стрэчы
Усм хнулася няўзнак…
Што-ж мне думаць
пра той вечар?..
Разумець цябе мне як?
і дзяўчына адказала:
— Я шчаслівая была
І з усімі жартавала,
А з табою не магла.
І не дарам біты сцежкі
Непракладзеных дарог,
І не дарам па усмешкі
Ты хадзіў на мой парог.

1937 г.

|}