Старонка:Мужнасць (1938).pdf/110

Гэта старонка не была вычытаная

МІНУЛАЕ І СУЧАСНАСЦЬ

ПЕСНЯ

Я памятаю ноч:
Маўклівая дарога
вілася, вузкая,
у цемры, як змяя;
абапал пышныя дубы
стаялі строга,
а мы ішлі —
мае таварышы і я.

У нас была тады
напружная работа:
увесь вялікі дзень
мы пілавалі лес;
закончылі;
пайшлі;
і нейкая самота
за намі рушылася
і пайшла услед.

Такімі мы тады
вярталіся дадому:
маўклівыя,