Старонка:Мужнасць (1938).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

нібы далёкімі былі;
мы неслі на сваіх плячах
цяжар утомы,
і ногі нашы
прыліпалі да зямлі.

Не выстарчала сіл
цярпець самоту далей,
і нехта першы
ціха песню заспяваў,
мы падхапілі ўсе,
да зор яе паднялі,
і пакацілася яна,
як морскі вал.

Ускалыхнуўся стромкі лес,
запелі нетры,
вяршаліны старых дубоў
аж загулі;
шырокія,
ва ўсіх кірунках ветры
прайшлі па стомленай
і змучанай зямлі.

Павеяла вясеннім
подыхам знаёмым,
агні празрыстыя
з‘явіліся ў вачах…