Старонка:Мужнасць (1938).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

І мы цяпер
не цяжкую утому,
а песню лёгкую
панеслі на плячах.

Высокі месяц узышоў
і стаў дазорцам
над скрыжаваннямі глухіх
па іх панеслі мы
жывое сэрца творцы
на свой далёкі
стоптаны бядой парог.

І ён зайшоў
і гасцяваў у нашым доме —
вялікіх песень маг
і сэрцаў валадар.
Няхай імя яго
было нам невядома —
мы неслі ўсе яму
свой лепшы шчыры дар.

Я памятаю тую ноч…
Яна ў навалах
сплыла ў нябыт вякоў,
у морачную даль;
Мы ведаем цяпер
тваё імя, Купала,
вялікіх песень маг
і сэрцаў валадар.

1935 г.

|}