Старонка:Мужнасць (1938).pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСНІ ПРЫГОНУ

1. жніўная

Зайшло сонейка за горы,
На зямлю апалі росы,
Запаліла ночка зоры,
Месяц глянуў на пакосы,
Затужыў над цёмным борам,
І пасыпаліся слёзы…

Гэта плача вінавата
Наша скрыўджаная доля,
Што не маем мы ні хаты,
Ні худобы і ні поля,
Толькі плечы крыюць латы,
Толькі сэрцы ныюць болем.

Мы над панскаю палосай
Цэлы дзень стаялі крукам,
Пагарэлі нашы косы,
Забалелі моцна рукі,
Па дарогах вецер носіць
Нашу песню, нашу скруху…